Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Споведзь сэрца

Споведзь сэрца…
*********************************
Мне б прытуліцца да цябе,
Ды ты ў бок адводзіш позірк.
Як у балоце, у журбе
Тану. А ты, як быццам, побач…

Чаму, як быццам? Бо адна
Удзень, увечар я і ноччу.
Даўно парвалася струна,
І рукі слухацца не хочуць.

Сарваўся голас. Знік мой смех.
Куды іду – сама не знаю…
Я назбірала думак мех
І зараз вам распавядаю.

Хоць невясёлыя яны,
Але ўсе шчырыя, паверце.
У іх ні кропелькі маны,
А споведзь стомленага сэрца…

Збалелы аб матулі сум,
Аб дзетках непакой спрадвечны.
Збіраю іх па каласку,
Каб потым апрануць у Вечнасць…
15.08 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Споведзь сэрца - Лёля Багдановіч