Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы споведзь падзялілі на дваіх

Прыходзіць час, калі праз позірк чалавечы,
Блакітнасць неба можна паглядзець,
Празрысты ён становіца, дарэчы,
І застывае на табе як медзь.

І ў позірку пастылым і халодным
Я адчуваю ўвесь прокляты адчай:
Душа ў чалавека, што галодны
У далёкай цемры леса воўчы лай.

І родным стаўшы чымсці, добрым, светлым,
Становішся і чорнаю вадой,
У якую паглядаючы с надзеяй,
Скідаюць людзі цяжкі грэх свой… або твой

І вось – ты – крытык самы важны!
І толькі для цябе жывуць!
І кожную хвілінку з рання і да рання
Цябе чакаюць, любяць, б’юць у грудзь,
Даказваючы моц і вартасць намаганняў
Пачаць “з нуля”, зрабіць па-новаму жыццё…
Алтын – цана падобнаму прызнанню,
Не вернішся назад, з табой усё “тваё”:
Грахі і перамогі, слёзы болю,
Як панцыр – не адкінеш так зараз.
І споведзі тваёй, б’е рэхам пульс у скроні:
“Тваё”, што стала “маім” ураз…

…Прыходзе час, калі празрыстасць
Заўважыць можна і ў вачах маіх.
Нам ёсць цяпер чым ганарыцца:
Мы споведзь падзялілі на дваіх…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы споведзь падзялілі на дваіх - Ганка Базарэвіч