Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Маім Целяханам



Красуе наш поселак – акінь вокам!
У далечыню шляхі яго адкрыты!
І быццам я лячу сярод аблокаў,
Ці шляхам тым іду, у вяках адбітых…

Такое хараство ў ім пануе!
І будзе так, як некалі, спрадвеку!
І гэта мара і табе, і мне пасуе…
А што яшчэ патрэбна чалавеку!..

І там, высока, у нябеснае сінечы,
Нас гэта думка і клапоціць, і яднае:
Каб захаваць у нас гонар чалавечы,
Які паселак наш і меў, і мае!





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маім Целяханам - Андрэй Бінкевіч