Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Балюча ўспаміны б’юцца

Балюча успаміны б’юцца.
І сэрца каменем ляжыць.
Табе не хочацца вярнуцца?
Ты не пакутуеш, скажы?

Зноў думка з думкаю сплятуцца…
Бяссонніца – сястра душы.
У сон прашуся акунуцца.
Ці снюся я табе? Скажы.

Надзеі павуцінай рвуцца…
І мы – у шчасця на мяжы.
А ты не хочаш азірнуцца
І позірк мой злавіць?.. Скажы!

* * *

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Балюча ўспаміны б’юцца - Таццяна Цвірка