Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё, што я хачу

Усё, што я хачу – цябе любіць –
як хочаш ты. Ялеем. І агменем.
З тваіх далоняў шчасця брагу піць
і быць тваім і сонейкам, і ценем.

Усё, што я магу – цябе абняць –
прыручаным вятрыскам, не каханкай –
і твой хвілінны сум закалыхаць
сваёй недаспяванай калыханкай.

6.04.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Усё, што я хачу - Таццяна Дзям'янава