Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Хачу ўявiць – i не магу ўявiць

Хачу ўявiць – i не магу ўявiць
Усмешку ў вуснах цёткi Мiхалiны,
Што аддала вайне дачку i сына
I ўжо даўно сама на ўзгорку спiць.

Няўжо не заўсмiхалася нiколi?
Не можа быць: хоць зрэдку, хоць няўзнак
Яе душа адходзiла ад болю…
Але прыпомнiць – не магу нiяк.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хачу ўявiць – i не магу ўявiць - Ніл Гілевіч