Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Быць не хачу прыгожай

Быць не хачу прыгожай,
быць не хачу шчаслівай –
толькі выратуй, Божа!

У белую квецень слівы
з чорнае краскі ночы
падаюць зор пялёсткі…

Мне б –
дзіцячыя вочы –
ані дробнае слёзкі…

Мне –
з дзіцячай далоні –
зіхатлівы каменьчык,
Зёлачку-падарожнік,
што каленку залечыць…

Дрэву –
нашто прыгожым?..
Красцы –
нашто шчаслівай?..
Толькі б,
ласкаю Божай, –
Дзеці
ды квецень слівы.

1995

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Быць не хачу прыгожай - Ангеліна Дабравольская