Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А я верыць у казкі хачу

А я верыць у казкі хачу.
Так упарта. І так зацята.
Кужаль бачання веры. Скручу.
Непатрэбна. Адмоўнае сальда.
Захінуся ў махровы ручнік.
Упітае ён вільгаць на скуры.
Нашы жыцці. Ці то ж рухавік.
… А я ў новым ізноў гарнітуры 😉
І вішнёвы кампот на стале.
Ціхі кубак нібы з парцаляну.
… Хтосьці ў вёсцы чарніцы здае.
Дзесьці горад імчыцца. Каляны.
Ды чырвонае з белым. Віно?
Мабыць, кніга. “Чырвонае з чорным”.
Dolce vіta мірская. Альбо.
Не альбо. Толькі шчырасць і вернасць. Напоўна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А я верыць у казкі хачу - Гануля Саладкевіч