Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хачу не думаць пра цябе

Хачу не думаць пра цябе,
Не ўспамінаць цябе ніколі…
Ды Бог палёгкі не дае –
Сціскае сэрца тым жа болем…

Са мной даўно цябе няма,
А я твой лік усюды бачу…
І з вуснаў тоя жа імя
Злятае ў неба стылым плачам…

І той жа воблік – бы жывы –
Няспынна мучае начамі…
Дасюль напружанне любві
Гуляе токамі між намі.

Хаця ў чарзе самотных дней
Ты не са мною, а далёка,
Я чую так жа, як раней
Любімы голас, рэха крокаў…

Іду ў натоўпе – ўсюды ты…
Усмешка…Погляд…Нават ззянне…
Нібы нябёсныя масты –
Між намі вечнае каханне…

Сто раз кажу сабе: “Бягі!
Які палон цябе трымае?”
Але мой любы, дарагі
Мяне нябачна абдымае,

І не пушчае ад сябе,
І сваім светам ахінае,
І маю душаньку крадзе,
Каб толькі ім была п’яная…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хачу не думаць пра цябе - Таццяна Дзям'янава