Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне цябе абяцала восень

Мне цябе абяцала восень
разам з жоўтым лістом кляновым.
Паміж шчасцем старым і новым
Цёплым ранкам, гадзін у восем.
Белым дымам цябе малявала,
пакідала ў душы адгалоссе…
Мне цябе абяцала восень.
Толькі слова сваё не стрымала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне цябе абяцала восень - Артур Камароўскі