Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прыйшоў да цябе

Я прыйшоў да цябе на хаўтуры,
Ты сканала, маё каханне.
Ты прайграла ў першым туры,
ты не дажыло да світання.

На руках цябе нёс здранцвелых,
усё прасіў пацярпі трышку…
А цяпер пясок сыплю белы
На тваёй дамавіны крышку.

Стук пяску. Ты ўжо не ўваскрэснеш.
Ты зусім не мая – чужая,
і няма паратунку, хоць трэсні.
Ды адно толькі ледзь суцяшае:

Кожны дзень ты дарыла надзею,
у цемры сонечным светам было,
і няхай цяпер веюць завеі,
але ты ў маім сэрцы жыло.

Я ўдзячны табе за эмоцыі,
боль і радасць, перажыванні…
Было хмельнае, шчырае, моцнае,
сэнс дарыла майму існаванню.

9 дзён, 40 дзён і угодкі –
стол накрыю і вып’ю да дна.
Аб табе памяць змыю горкім –
і палёгку няхай дасць вясна.

(2015)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я прыйшоў да цябе - Андрэй Пятрусёу