Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я амаль што цябе пакахаў

Што я гэтак даўно не з’яўляўся,
Ты прабач – я ўжо ачуняў.
Запытаеш чаго я спужаўся —
Я амаль што цябе пакахаў.

Непаверыў глыбокім пачуццям,
Нейкі стымул сабе наракаў,
Уцякаў па душэўных закуццях,
Ад кахання свайго уцякаў.

Адзінотай ісці жыццем заракаўся,
Думкай дзверы табе зачыняў.
Толькі ведай: я шчасліў, што неяк спаткаўся,
І амаль што цябе пакахаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я амаль што цябе пакахаў - Міхась Бацян