Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ты галоўна ведай

Нейкі звон у дзверы,
Я на гук той крочыў,
Вочы, з сноў, там бачу,
Пульс уверх падскочыў!

Неяк страціў розум,
Словы ўсе забыўся,
Пазіраю моўчкі,
Як дзіця згубіўся.

“Аб табе ўсе думкі!”
Сэрца крыкнуць хоча.
Дапамог з пытаннем,
І ў блок пакрочыў.

Ты галоўна ведай,
Нават стала смешна,
Кайф лаўлю я дзікі,
Ад тваёй ўсмешкі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты галоўна ведай - Яўген Герасіменка