Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Лаўлю – і не паспяваю

Лаўлю – і не паспяваю
Занатаваць на паперы
Зорныя імгненні
Колераў, гукаў, рыфмаў –
Неспазнаных сігналаў
Ад космасу да душы,
Ад душы да Сусвету.
Яны бліскавіцай-імгненнем
Зачэпяць маю падсвядомасць
I няўлоўна знікаюць
Недзе ў прасторах вечнасці.
А мне застаецца толькі
Матэрыя
Маёй натруджанай думкі –
Як бляклы цень
Ад таго няўлоўнага,
Неспасцігнутага
“Я”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лаўлю – і не паспяваю - Ніна Аксёнчык