Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Смерці не бойся

Смерці не бойся.
Бо смерць – пераход
Да іншага стану душы.
Іншага духабыцця –
Новага кола-спіралі
Душы ў іншасвеце.
Дзе чыстыя, светлыя душы
Лётаюць, як матылькі.
Купаюцца ў шчасці,
У радасці.
А грэшныя, чорныя душы –
У пякельным агні
Ды ў серным смуродзе
Душацца.
Таму бойся жыцця.
Таго дня, той мінуты,
Калі душу сваю
Загубіў у граху –
Вырак
Да мукаў пякельных.

2007

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Смерці не бойся - Ніна Аксёнчык