Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліст да цябе

Учора Яўтушэнка чарговы раз
Распавёў сваёй колішней каханцы,
Што Расея існуе толькі ў вершах Пушкіна
І прозе Талстоя.
Пішу табе, каб ты мне ізноў сказаў,
Што ты не прыдуманы пісьменьнікамі,
Што ты існуеш.
Я змагу тваю сьмерць вытрымаць,
І не шкадаваць нічога,
Калі памяць будзе.
Але твайго неіснаваньня, прабач мне,
Я не вытрымаю.
Таму што, калі я існую,
Калі я не прыдуманая паэтамі,
Я існую, таму што ты мяне існуеш;
Дакладней, я існую дзеля таго,
Каб ты мяне існаваў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ліст да цябе - Анхела Эспіноса