Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я – адарваны мокры ліст з галіны

Я – адарваны мокры ліст з галіны,
Халодны дождж мой кат і мой сябрук,
Маё адзенне – туманоў хусціны,
Моё лёс – бязлітасных абцасаў гук.

Мяне таптаць і нішчыць можна смела
Асфальту вязень – непатрэбны ліст,
Мяне тапталі – не балела
І толькі дождж, нібыта кулі свіст.

Калі вялізнай смертаноснай глыбай
Сусвет расцісне пані Мітусня
Што ліст?! Садраны ён далоў з галіны…
Такі ж удзельнік смерці ды гнільля…

У каляровым, ашалелым віры,
Каму прыйсціся можа ў галаву –
Што топча ён у гэтым шэрым жвіры,
Што мроіцца апаламу лісту?

Мне надакучыла так быць каханкам
Зямных праблем і страхаў – Мітусні.
І толькі ўночы – звечару да ранку –
Са мною сон, дзе толькі я і ты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я – адарваны мокры ліст з галіны - Алесь Спіцын