Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Ліст



Хацела да цябе напісаці
На пялёстку ружы пахучай,
Але пялёстак мог згінуць
У пору буры грымучай.

Хацела да цябе напісаці
На скрыллі у матылёчка,
Але матыль умірае,
Як прыйдзе цёмная ночка.

Хацела я ліст паслаці
Праз ластаўку з нашага дома,
Але ж яна магла даці
Яго каму-небудзь другому.

І так дзянёчкі праходзяць…
Не маю яго як паслаці,
А ліст такі ўжо сардэчны
Хацелася напісаці.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліст - Зоська Верас