Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліст пабег цябе даганяць

Ліст пабег цябе даганяць
утравелымі рэйкамі,
немагчыма было стрымаць
пад стамленымі вейкамі

Раставанне – пякучы боль! –
раз’яднанне, разлучыны…
І не рваўся журбы сувой,
ў які мы былі скручаны.

Жменя сонца ў маіх руках
ад цябе заставалася.
– Да сустрэчы, сястрыца-птах,
– мне ўвесь вечар шапталася.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліст пабег цябе даганяць - Наталля Русецкая