Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Квітнею для цябе

Я прамінаю і хачу,
Каб Ты глядзеў на гэта прамінанне.
Пакуль квітнею, хоць цярплю :
Са мной няма твайго адлюстравання.

Я для цябе квітнець хачу,
Каб стала мною мог ты любавацца,
Трымаць у руках сваіх, уваччу,
Бязбоязна мог прагна цалавацца.

Табе дару свайго жыцця цвіценне
І зараз, і заўжды,
І ў летуценнях.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Квітнею для цябе - Інэса Дэмбская