Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цябе і мяне ня будзе

Цябе і мяне ня будзе.
Мяне і цябе ня стане.
Няхай бы час памарудзіў,
Калі спыніцца ня ў стане.
А добра б – нашае поле
Засеяць зыркімі краскамі…
Хачу, каб з нашае долі
Складаў Бог сьветлыя казкі…
А раптам некалі – дзіва! –
Мы зноўку звонку сустрэнемся,
Ўспамінаў аперытывам
Натхнёна, лёгка падзелімся.
І не спыняючы гутаркі,
Кранемся самае сутнасьці…
Ўсё ж файна –
зараз і тутака –
раскашавацца прысутнасьцю.
16/10/2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цябе і мяне ня будзе - Алесь Наркевіч