Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэсентымент 3

Я ведаю, глупства пісаць пра боль –
У кожнага ён, і варты увагі.
Я ведаю, кожны пячэцца пра свой.
Чужы боль і слова ня варты.

Я ведаю, што з большага ўсім пляваць.
Як і мне ў прынцыпе на вашыя лёсы.
І што ж цяпер? Проста маўчаць?
Праглынуць і выплюнуць смуту ў нябёсы?

Да ну вас, засталося гадзіну паспаць.
Тое што ёсьць – нікому ня трэба.
Да ну вас, натоўпу абы затаптаць,
Ганьбіць і брыдкасловіць на неба.

Спаганіць сьвятое, пахабна іржаць,
Патусіць у стылі “прыйшла-сыйшла”,
Запэцкаць ванітай, жывёлінай стаць,
Адмыцца і ўпэніваць: “Я не дала”.

За небам анёлы, за космасам жах,
За праўдай ветлівасьць і цэнзура.
На троне блазаны чэшуць пах.
За бабкі мажоры шпацыраць у Луўры.

Прагніла, спатнела. Няголены твар –
Цяпер успрымаюць брутальна модным.
Пражыць бы яшчэ раз дзесяць запар.
Вучыцца што нельга, што можна…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рэсентымент 3 - Павел Бортнік