Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Альфа і амега

Выйдзем разам на Дзяды.
Шчыльнымі радамі.
Памянём мінуўшых тых.
Добрымі славамі.
Хто ня змер.
Той будзе там.
На далоні Бога.
Але як жыцце прайсці?
Ня крануў нікога.
Ўсе мы вязні ў той турме.
Што жыццём завецца.
Ўсе за кратамі сядзім.
Воля ў сэрцы б, ецца.
Ганьба тым, хто па галовах.
Скача як сініца.
Сорам тым, хто Чэсць згубіў.
Ім ўжо ня адмыцца.
Але гэта поймем мы.
Калі злягнем ў труну.
Божа мілы нас ратуй!
Не парві нам струны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Альфа і амега - Сяржук Жакевіч