Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Хустачка

Хустачку тваю ня забыць ніколі.
Разам працавалі мы ўлетку ў полі.
Разам на сняданку йшлі адной гурбой.
Але ня сталося ўсё ў нас с табой.

Хустачку я бачыў, амаль за вярсту.
Сэрца трапыхала, ноччу не засну.
А калі спаткалісь нашае вачы.
Чырванеў як малец, сорам хоць крычы.

Але ты ня бачыш, гэты сорам мой.
Ты звяртаеш вочы на другі пастой.
Разам з гэтым хлопцам, гутарку вядзеш.
З ім на скокі крочыш, з ім яшчэ пяеш.

Хустачку здымаеш, а пад ёй каса.
Нібы зачарован, чую галасы.
Распускаеш косы, галавой вядзеш.
Кудры залатые, ты мяне паймеш.

Толькі гэты кудры, цалаваў не я.
Разам з гэтым хлопцам, ў вас ўжо сям, я.
Толькі хустачку тваю, мне ня пазабыць.
А магло б інакшы у нас з табою быць.

Хустачку як памяць ў галаве дзяржу.
Лета ўспамінаю і амаль дрыжжу.
Ня забыць ніколі хустачку тваю.
Каб жылось Вам добра Бога я малю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хустачка - Сяржук Жакевіч