Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не забыцца

Думай нуднай, нядрэмнай
Не азмрочвай чало.
Так, жыцьцё недарэмна
Нас мілосьцю звяло.

I калі па свабоду
У нязнанасьць пайду,
То вярнуся заўсёды,
Каб адпрэчыць бяду.

Мне пасобіць у гэтым
Сьвет, які я люблю, –
Не бяз толку паэты
Засяляюць Зямлю.

Толькі жудасьць прысьніцца,
Напалохае змрок, –
Як ля шыбы сінічка
Свой падасьць галасок.

Толькі зманіцца вусьціш
Засьціць новы твой дзень, –
Як сьвітальныя вусны
Пацалуе прамень.

Незагойную больку
Сум няхай не дзяўбе…
Я памру не настолькі,
Каб забыць пра цябе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не забыцца - Сяргей Законнікаў