Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кайданкі

Адразу табе падаецца, што ўсё было зроблена лягічна.
Ды толькі як шчоўкнуць працягла кайданкі,
Ну ведаеш, такія сталёва-меланхалічныя,
Да і за краты. І нету заранкі.

Ну да. Ты сядзіш і чакаеш прысуду.
Адвакат твой, каб час не марнаваць, лепш вып’е гарбаты,
“Самаму шчыраму і гуманнаму” суду,
Зараз больш зручна кагосьці кінуць за краты.

І вось судьдзя зірне на гадзіньнік і скажа:
“Вы аднялі ў нас тры хвіліны нашага асабістага часу.
Ну дык трымайце свае тры гады”. І ты ўражаны
Хуткасьцю. Ты абураешся. Хочаш скорчыць грымасу.

Твой твар чырванее. Чырвоны нолік.
Судьдзя заўважае і дае яшчэ два гады
За антыдзяржаўную сымболіку.
І ты зноў не разумееш, дзе тут якой сімболікі нейкія сьляды.

Толькі потым ты зразумееш, што на белай сьцяне
Неяк не вельмі зручна знаходзіцца чырвонаму твару.
Ты зноў праціраеш вільготны лоб нейкай анучай,
Бо для псіхікі гэта горш той дубінкі ўдараў.

Цябе вядуць у камеру. Павольна і нясьпешна.
А ў гэтай адзіночцы – два на два той прасторы.
Табе наўрад ці страшна. Ну мабыць толькі сьмешна,
Іначай ты ня выжывеш у гэтым калідоры.

Кожны дзень раніцай, ты дасылаеш вышэйшага на тры літары
Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
І спакойна выходзіш для ператрусу, у старым зэкаўскім сьвітэры.
А на двары, на пабудоўцы

Ты ўздымаеш свой сьцяг – свой кавалак свабоды.
Белы пластыкавы стаканчык, зь праведзенай чырвонай паласой.
Нібы новы малюнак “турэмнай мадоны”
Лёс-мастак сканчвае адзінай рысой.

А кайданкі на руках усё тыя ж.
Тыя самыя сталёва-меланхалічныя.
А мне прыйдзецца скончыць сумны мой выраз.
Мы чакаем, бо маса пакуль не крытычная.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кайданкі - Кірыл Кавалёнак