Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Адкінь усякія сумненні!

“Адкінь усякія сумненні! –
Сказалі мне. – Ён толькі твой!”
І рэк змянілася цячэнне,
І боль, і радасць, і натхненне, –
Не ведаю я, што са мной.

Адкіну валасы ў прычосцы
І хваляй па плячах пушчу…
Так, значыць, сумнявацца досыць?
Цяпер жа ён хай перапросіць,
Каб зноў мяне сваёй пачуць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адкінь усякія сумненні! - Вера Буланда