Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Быць ці не?

Крыху тугі і пакуты крыху –
зноўку душа напаўняецца крыкам…
У кругаверці задухі стогне
слова жывое, надзея тоне.
Рыбай на беразе ісціна б’ецца –
беднай параніла хітрасць сэрца.
Межы тугі скрушны час вартуе,
ён нас ад выраку ці ўратуе?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Быць ці не? - Ніяна Загарэўская