Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А я быць прынцам вельмі рады

Кашмарныя гадЫ,
Іх выкідыш паэты,
Шукаць сузор’яў гарады
Якіх да нас ніхто не ведаў.
Не ведаў я, не ведала і ты,
Шукаць сузор’яў гарады.
А як прачнуцца зоркапады
І гарады паўстануць знічкай:
То я быць прынцам вельмі рады,
Ты – рудаю лісічкай.
Блукаюць думкі, як вар’яты,
А я быць прынцам вельмі рады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А я быць прынцам вельмі рады - Алесь Круткін