Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мы рады сустрэчы

Вас шчыра вітаем, жадаем натхнення –
Для свята пара настае,
Іграюць музыкі,- і гімн ухвалення
Гасцям дарагім прапяем.
Мы працай і словам свой дом праслаўляем.
Памкненні не трэба спыняць –
І збудзецца ўсё, што сабе загадаем.
Хай песні над нівай звіняць!

Мы глебу ўзаром і пасеем насенне,
Багаты збяром ураджай –
Накрые сталы і згуляе вяселлі
Ашмянскі прыгожы наш край.
Уздымем жа тост за шчаслівую долю,
За простых і добрых людзей,
За мір на зямлі, за спагаду і волю,
За нас і за нашых дзяцей!

Палі і лясы, гаманлівыя рэчкі,
Бязмежнага неба блакіт –
Вас міла вітаюць, мы рады сустрэчы
У дзень незабыўны такі.
Дык будзем заўсёды душой маладыя!
Хай добра складаецца лёс.
Чакаюць наперадзе дні залатыя,
І свеціць нам сонца з нябёс!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы рады сустрэчы - Пётр Шакола