Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Асірацелыя хаціны

Дзе я расла – зелянеюць палі,
Дзе я хадзіла лясамі,
Там стаяць курганы,
Насыпкі зроблены намі.

Дзе я жыла – стаіць сіраціна,
Бяроза кудлатая,
Там не чуваць спеваў дзяўчыны,
Знікла вёска багатая.

Ідзешь па дарозе – стаіць вось падмурак,
Былая хаціна,
Астатняе знішчана ў 42
Ваеннай часінай.

І чутны вакол стоны людзей,
Лямант і плач,
Енкі і крыкі малых дзяцей –
Гэта працуе палач.

І горач, і боль на душы ў мяне,
Сэрца баліць
За тых, хто загінуў у гэтай вайне,
За тых, хто павінен быў жыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Асірацелыя хаціны - Вікторыя Савіцкая