Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дыван падарылі бацькі

Дыван падарылі бацькі
Прыгожы ён мае ўзор.
Кветкі тут есць, васількі,
Палёў шырокі прастор.
І ветрыка бачны павеў,
І рэчкі высокі абрыў,
І песні прапетай запеў –
Маей Беларусі матыў.
Айчына ж саткана мая
З людзей, што побач жывуць,
Іх праца віднее здаля,
Нідзе яе не мінуць.
Стараецца наш хлебароб,
Каб жыта добра расло.
Пшаніца, бульба і боб
Каб песцілі наша гумно.
Не проста дамы будаўнік
Будуе ў кожным сяле.
Мір нясе чараўнік
На буславым белым крыле.
Жыцце нам даруе ўрач,
Каб часу не трацілі мы.
Тканіну каб выткаў нам ткач,
Каб бохан ляжаў аржаны.
Вучыць дзяцей педагог,
Не проста, каб ведалі шмат,
А вучыць, каб кожны з іх мог
Сказаць: ” Я мецэнат.”
Азірніся вакол, паглядзі!
Квітнее родны мой край!
Уперад з усімі ідзі,
І будзе ў цябе каравай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дыван падарылі бацькі - Валянціна Жукоўская