Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нараджэнне

Нараджэнне

Белабогавай песні танюткія зыкі
Акаляюць заснежаны беласцю свет.
Як далёка яшчэ да свабоды-адлігі,
Як не сцерпна чакаць часу новага квет.

Чорнабога сыны між альшанікаў, хмызаў
Пакідаюць на белым забруджаны след.
Нараджэнне душы, што па холадзе стыне,
Сустракае бясплодны маркотны Сусвет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нараджэнне - Павел Гаспадыніч