Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пануе юр над чалавекам

Пануе юр над чалавекам,
Блазнуе, шэпча наўпрыскок
І дух яго стрыножыць мкнецца,
Адзець старэчым паліто.

Юр заўсёды маладзіцца,
Такім застанецца спакон,
Няма яжовай нагавіцы,
Каб супыніць яго нароў.

Дух галадуе з тым суседам,
Ды не здае сваіх правоў:
Быць правілеяй мудрых дзедаў,
Над якімі юр зьнямог.
-28.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пануе юр над чалавекам - Міхась Карцялёў