Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рагнеда

Рагнеда

Ты праўда маёй краіны,
Якую тапталі і гвалцілі
Над смерццю паўстала жанчына
А гонар уласны не страціла

І з шлюбам крывавым, і з болем
Яна не змагла пагадзіцца
Рагнеда з зямлі сваёй горам
У Кіеве не скарыцца

Не скарыцца і спалены Полацк
Зноў гараць агні не ад золак
княжна з Прыдзвіння – Рагнеда,
імя тое – праўда ад дзедаў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рагнеда - Кацярына Елісеенка