Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чуйнасьць

Дзе чуйнасьць тая, што вяла,
Пачуцьцем біла край грудзіны,
Вянкі вясельныя пляла
І песьням галасы дарыла?

Яна сьвятло ў мрэччы цемры,
Душэ – каханьне, целу – хлеб нам
І кожны дзень, як адкрыцьцём,
Яна вянчае нам жыцьцё!

Гэта, вялікай нагародай,
Нясём, забыўшыся сьлядоў,
Ад несвабоды – да свабоды,
Ад продкаў, дзедаў і бацькоў.
-26.09.12

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чуйнасьць - Міхась Карцялёў