Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Былое

Былое.

Ад платоў, ад тых парканаў,
Дзе кураня не прапаўзе,
Мацней ланцугаў адкаваных,
Нізку сьлядоў жыцьцё вядзе.

І доля гэткая такая,
Якой да кроплі мусіш піць:
За ўсе развітаньні, разстаньні –
Былое могутам стаіць.

Сваёю веліччу і моцай
Яно зноў цягне ўздоўж платоў,
Дзе ўжо штакецінкі ніводнай,
Дзе ўжо не чутна галасоў…
-03.04.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Былое - Міхась Карцялёў