Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Душа славянская святая

Душа славянская святая –
Найпрыгожая на свеце.
Пра тое не баюся з гордасцю казаць.
Бо яна Сусвету зорачкамі свеціць.
Бо з яе зыходзіць Рода благадаць.

Бо Ярылы-Бога слаўныя мы дзеці.
Слаўныя Расены – космасу сыны.
На Зямлю прыйшлі мы, як сонечны вецер.
Чыстыя у праўдзе, без крывой маны.

Ў нашых светлых душах –
Свет жывых нябёсаў.
Па усёй вялікай матухне Зямлі
Сеялі агонь мы ад купальскіх росаў.
І ад продкаў нашых арыі ўзышлі.

Свет тайгі нябеснай –
Ў нашых дзіўных рунах.
Знак вялікай тайны нашага быцця.
Не прасілі ў Бога талераў ці кунаў.
А шукалі ў Богу самараскрыцця.

Ад Фескага дыску продкаў запаветы
Праз вякі мы горда птахамі няслі.
Мы ляталі ўсюды – вольнасці паэты.
І буслы братамі ў небе нам былі.*

Ў нашых казках мудрых –
Тайны іншасвету.
Ў нашых песнях – воля і узлёт надзей.
Падарылі свету сакральныя “Веды”.
Іх святло дагэтуль к праўдзе ўсіх вядзе.

Ва узорах ткацкіх, вышыўках народных –
Душы продкаў нашых з-за сямі нябёс.
Там высокасць духу – ў праўдзе першароднай.
Там зашыфраваны будучыні лёс.

Будуць злы віхуры лётаць груганамі
Па-над нашай доляй яшчэ сотні год.
Толькі веліч Шляху продкаў па-над намі
Зберажэ наш слаўны неўміручы род.

* Старажытныя грэкі называлі славян бусламі

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Душа славянская святая - Ніна Аксёнчык