Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Народнаму пасланцу

Мы ідзём выбіраць.
Яшчэ раннія вельмі часы.
Хай на вуліцах змрок,
Многа ў сэрцах затое святла –
Сёння свята у нас.
Мы табе аддаём галасы,
Каб іх сіла з табой
I жыла, і расла, і цвіла!
Пра цябе паміж нас
Весці слаўныя здаўна прайшлі.
З намі ў шчасці ты быў
I ў часіны суровых нягод.
Ты радзіўся, узрос,
Гадаваўся на гэтай зямлі,
Лепшым сынам цябе
Называе свабодны народ.
Гэта ты заслужыў.
Ты заўсёды з народам ішоў,
Для яго працаваў
I адданасць адзначыў крывёй.
Будзеш ты у Крамлі,
У вялікай сям’і пасланцоў
Ад палёў, гарадоў,
Ад магутнай Радзімы усёй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Народнаму пасланцу - Пятрусь Броўка