Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мсціслаўцы

Мы мудры народ – мсціслаўцы,
Мы моцныя духам і сэрцам сваім.
Нашчадкі князёў і выдаўцаў.
Унукі Альгерда, Лугвеня сыны.

Мсціслаў наш родны,
Святы і свабодны,
Куточак міру над сівой Віхрой.
У сэрцы назаўсёды
Дзяцей тваіх імёны,
З табою Бог, і мы навек з табой.

Мы горды народ – мсціслаўцы.
Ніякаму ворагу нас не зламіць.
Працуем, і першыя ў танцах,
Як песню пяём – у Расіі гучыць.

Мсціслаў наш родны,
Святы і свабодны,
Куточак міру над сівой Віхрой.
У сэрцы назаўсёды
Дзяцей тваіх імёны,
З табою Бог, і мы навек з табой.

Мы шчодры народ – мсціслаўцы.
Сяброў мы сардэчна вітаем у нас.
І ведайце: так можа стацца,
Што родным наш горад будзе для вас.

Мсціслаў наш родны,
Святы і свабодны,
Куточак міру над сівой Віхрой.
У сэрцы назаўсёды
Дзяцей тваіх імёны,
З табою Бог, і мы навек з табой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мсціслаўцы - Віталь Астанковіч