Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перамога

Н – ніхто не забыты
І – і нішто не забыта,
Х – хавае імёны шыльда граніта,
Т – тваіх рубяжоў, крывёю абмытых
О – Огаркі, Хатынь і другія, другія…
Н – наследаваць памяць наканавана!
Е – еднасцю гора сэрцы гуртуе
З – злачынству ніяк няма апраўдання!
А – ахвярнасці здзекаў душы бунтуе
Б – былому – крый Бог – аднавіцца,
Ы – іх жыццяў цаною здабытая,
Т – ты, Перамога, вянком апавітая!
Ы – ідзём да агню, каб яму пакланіцца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Перамога - Галіна Лазіцкая