Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Ніхто не павінен, ніхто не прымушаны

Ніхто не павінен, ніхто не прымушаны
Быць побач, калі ты ў ім маеш патрэбу.
А Богу цікавая сувязь між душамі,
І ты без кагось як карэньне бяз глебы.

Адчаем атручана глеба, і хвораму
Карэньню даводзіцца сувязь адмовіць.
Да рэштак душы дакранецца цень сораму…
А йсьці за сваім самалюбствам ня нова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ніхто не павінен, ніхто не прымушаны - Аляксей Карпенка