Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сядзіць ля дарогі бяздомны сабака

Сядзіць ля дарогі бяздомны сабака…
Старым стаў – і выгнаў яго гаспадар.
Худы і аблезлы, дварняк-небарака,
З надзеяй глядзіць ён прахожым у твар.

А людзі… Што людзі? Таксама жывёлы.
Навошта ім розум? Дарэмная рэч.
Яны не багі і зусім не анёлы:
Зірнуць на сабаку і тэпаюць прэч.

Ніхто не палашчыць, ніхто не накорміць,
Ніхто не падорыць прытулак і схоў,
Ніхто не ўратуе; усе толькі гоняць,
Шалеюць і шчэрацца горш за ваўкоў.

Былы гаспадар смажыць шкварку са смакам
І дбае аб выніках “Суперлато”,
А дзесьці ля тыну няшчасны сабака
Канае ад здрады і вые: “ЗА ШТО?..”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сядзіць ля дарогі бяздомны сабака - Ірына Хадарэнка