Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Смутны Хтосьці і беды Ніхто (Марыя Паўлоўска-Яснаржэўска)

Хтосьці сёньня сэрцам хворы,
У тую сцюдзёную, зімовую пору,
Калі цемра з’ядае сьвечы,
А вецер дзьмухае ў печы.

Енчыць, плача ў коміне
Цень, што не мае імёнаў.
Яму дрэнна, зь яго хопіць,
І Ніхто плача ноччу.

Дрэнна Камусьці, дрэнна Нікому
І ў прасторы, і ў дому.
Ніхто грае на смутнай флейце
І сьпявае аб ранішнім сьвеце.

Хтосьці хоча стаць Нікім,
Слухаючы гукі яго музыкі.
Слухае… Калыхае галавою.
І адкладае гатовую зброю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Смутны Хтосьці і беды Ніхто (Марыя Паўлоўска-Яснаржэўска) - Кірыл Кавалёнак