Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МАКАРА КРАЎЦОВА

(18.08.1891-1939)

Еўропу снегам замятае
Нееўрапейская зіма.
Тваю душу ў кулак сціскае
Сырая польская турма,
Па-за якою скрыпка грае,
Як у дзяцінстве, у якім
Дарога ў небе залатая,
Нібыта ў Іерусалім,
У Вільню, да якой ты прыйдзеш
Не каву піць і не ўздыхаць,
Што беларусаў моцна крыўдзяць,
Змагацца будзеш заклікаць…

І ўжо Еўропу прадзімаюць
Нееўрапейскія вятры.
Бальшавікі ў турме трымаюць
Цябе, лютуюць, як звяры.
Табе ж пра волю скрыпка грае,
Спявае, плача, жыць заве
І за табою паўтарае”Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Ажыўлены крывёю верш:
На вольны родны наш прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!..”

І ў вёску вестка заспяшае,
Што жыў ты годна і ў журбе
І хай ніхто больш не чакае
Цябе…

14-16.06.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА МАКАРА КРАЎЦОВА - Віктар Шніп