Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хоць у войску служыў

Хоць у войску служыў –
На вайне я не быў.
Бацька ж мой ваяваў,
На франтах пабываў,
Да Берліна дайшоў.
І дадому жывы
з Перамогай прыйшоў.

……….

Я ў атаках не бываў
І не мёрз ў акопах,
Кёнігсберг не штурмаваў,
Не прайшоў Еўропу.
На Рэйхстагу не пісаў
Радасную дату…
А вось верш, што напісаў,
Прысвячаю тату.

2010,май

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хоць у войску служыў - Пётр Шакола