Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Леаніду Дранько-Майсюку



“Вуліца. Ліхтар. Аптэка”.
І профіль Блока уначы –
Карціна згвалчанага веку
З анёлам сумным на плячы.

А ты штодня яе чытаеш,
Каб распазнаць яго сусвет.
І так яго – уваскрасаеш.
І сам ляціш у зорны свет.

Бо далучыўшыся ў Эладзе
Да тайнаў русакосай N,
Вячэраеш у райскім садзе,
Яе раўнуючы да сцен,

Да вокнаў, каменнай падлогі…
Сляпых лістоў календара –
Дзе ты згасаеш да знямогі.
Гарыш – вастрэй яго пяра.

І попел складваеш у вершы,
Еўропу хочучы абняць.
А ў сэрцы жар гарыць ранейшы –
І верш класічны не стрымаць





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Леаніду Дранько-Майсюку - Ніна Аксёнчык