Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чарга

Лёс хітра круціць шуры-муры,
I што ён толькі не вярзе…
Жыцьця палову, як прыдурак,
Я мёрз і сьмягнуў у чарзе.

Калі ж каўтнуў глыточак волі
I кінуў позірк з-пад павек,
То сам сабе сказаў: “Даволі…
Ну што ж ты, мілы чалавек?”

Туды, дзе зноў натоўп тупоча,
Глядзець я нават не магу.
А лёс мяне і зараз хоча
Загнаць у нейкую чаргу.

Я праглыну любую казку,
Хоць не паверу ёй, ані…
Але ў чарзе стаяць па ласку?!
Ня буду!
Божа, барані…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чарга - Сяргей Законнікаў