Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мне зязюлечка куе

Па матывах беларускіх народных песень

Мне зязюлечка куе-
Жыці прадракае,
А мой любанькі мяне
Зоўсім не кахае.

Ой, мая ж ты зязюлЯ.
Нагадай спатканне.
Маладая дзеўка я
І хачу кахання.

А зязюля ўсё куе
Жыці, не ўміраці.
Я ж – ад мілага хачу
Дзетак нараджаці.

Ну а птушачка мая
Зразумець не хоча-
Плачу, як успомню я
Васільковы вочы.

Ты кувай, зязюля зноў,
Дзе каханы дружа?!
Маю шмат ужо гадоў.
Ды не маю мужа.

Ой, зязюлечка мая,
Цябе вінавачу,
Што не маю шчасця я.
Нагадай іначай.

Не хачу я доўга жыць,
Адной векаваці,
Не магу яго забыць,
Сіл няма трываці.

Ды стамілася куваць
Птушачка сівая.
Мне нядоўга гараваць,
Бо ўжо старая…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мне зязюлечка куе - Ірына Касянкова