Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Казка пра хлеб

Жыў стары са старой,
Зямлю аралі, хлеб нажывалі,
I было ў іх сямёра дзяцей.
– Выраслі, дзеткі,
Трэба й справай заняцца.
Кім жа хочаце стаць? –
Так спытаўся бацька,
Так спыталася маці.
– Я хачу быць вучоным.
– Быць хачу падарожнікам.
– Я хачу быць артыстам.
– Я ваенным хачу быць.
– Стану медыкам я.
– Ну а я – педагогам.
– Прадаўцом хачу быць, –
Адказалі дарослыя дзеці,
Адказалі і ў свет пайшлі.
Хутка да мэты дзеці ішлі,
Толькі час ішоў хутчэй.
I памерла маці,
I бацька памёр.
Хто ж цяперака будзе
Зямельку араць ды жніва чакаць?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Казка пра хлеб - Віктар Шніп